19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Таджыкістан разгледзелі магчымасці кааперацыі ў лёгкай і харчовай прамысловасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.
У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася сустрэча старшыні БелГПП Міхаіла Мятлікава з дэлегацыяй Агенцтва па забеспячэнні спецыяльнай маёмасцю пры ўрадзе Таджыкістана на чале з дырэктарам Саўзаалі Назірзадой.
У ходзе сустрэчы разгледжаны магчымасці кааперацыі бізнесу Беларусі і Таджыкістана ў сферах лёгкай, харчовай прамысловасці, арганізацыі паставак у Таджыкістан насення сельскагаспадарчых культур з Беларусі.