Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Ліп 2017

Беларусь і Свярдлоўская вобласць у бліжэйшыя 2-3 гады маюць намер нарасціць тавараабарот да $0,5 млрд

12 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Свярдлоўская вобласць Расіі ў бліжэйшы час маюць намер нарасціць узаемны тавараабарот да $0,5 млрд. Такая задача адлюстравана ў пратаколе, падпісаным сёння ў Екацярынбургу па выніках пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Свярдлоўскай вобласці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

У дакуменце адзначана неабходнасць сумесных намаганняў для дасягнення аб'ёмаў узаемнага гандлю звыш $500 млн у год за кошт узаемавыгадных праектаў, стварэння сумесных вытворчасцей, рэалізацыі праграм імпартазамяшчэння. "Думаю, што мы павінны дасягнуць паказчыкаў тавараабароту ў паўмільярда долараў у бліжэйшыя два-тры гады. Тым больш што ў нас ёсць дакладныя і зразумелыя напрамкі работы", - сказаў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, які ўзначальваў беларускую дэлегацыю.

На пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва адзначалася, што беларускі бок гатовы да развіцця прамысловай кааперацыі і стварэння новых сумесных вытворчасцей па самых розных напрамках. У іх ліку - стварэнне прадпрыемства па перапрацоўцы паліва, вытворчасці тарфяной тэхнікі, у тым ліку выпуску тарфяных брыкетаў, пажыўных грунтоў. Беларускім бокам таксама прапанавана вывучыць магчымасць супрацоўніцтва ў сумеснай вытворчасці ветэрынарных прэпаратаў.

Беларусь гатова пастаўляць у Свярдлоўскую вобласць шырокі спектр сельскагаспадарчай і кар'ернай тэхнікі, ліфтаў і абсталявання. Акрамя таго, па просьбе беларускага боку кіраўнік рэгіёна Яўген Куйвашаў даў даручэнне ўраду прапрацаваць пытанне прамых паставак харчовых тавараў з Беларусі ў мясцовыя гандлёвыя сеткі.

Вялікую работу трэба правесці бакам у сферы адукацыі і культуры. Сумесныя адукацыйныя праекты, навучанне па лініі сельскай гаспадаркі, энергетыкі і іншых напрамкаў дадуць магчымасць абмяняцца вопытам і ўнесці сур'ёзны ўклад у павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў. Усе гэтыя дамоўленасці таксама адлюстраваны ў пратаколе, падпісаным Уладзімірам Сямашкам і Яўгенам Куйвашавым па выніках пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва.

У прысутнасці Уладзіміра Сямашкі і Яўгена Куйвашава замацаваны дамоўленасці аб удзеле Уральскага турбіннага завода ў мадэрнізацыі энергасістэмы Беларусі: размова ідзе аб рэканструкцыі Мінскай ЦЭЦ-3 і Гродзенскай ЦЭЦ-2. Акрамя таго, Уральскі трактарны завод падпісаў два кантракты з прадпрыемствамі "Белндпіэнергапрам" і "Белэнергарамналадка".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі