6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагадненне паміж Міністэрствам аховы здароўя Беларусі і Міністэрствам аховы здароўя Сірыі аб супрацоўніцтве ў галіне вытворчасці і ўзаемных паставак лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Медыцынскія ведамствы дамовіліся аб развіцці і пашырэнні двухбаковых адносін у галіне гандлю, навукі, тэхналогіі і прамысловасці.
Згодна з дакументам, бакі будуць садзейнічаць супрацоўніцтву ў сферах сумеснай вытворчасці лякарстваў і медвырабаў, пашырэння іх на знешніх рынках. Таксама міністэрствы аховы здароўя дамовіліся аб сумесных навуковых распрацоўках новых эфектыўных лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў з іх далейшым укараненнем у вытворчасць; правядзенні стажыроўкі спецыялістаў на профільных прадпрыемствах дзвюх краін для вывучэння міжнародных стандартаў вытворчасці ў рамках абмену вопытам; аказанні двухбаковай метадычнай і кансультатыўнай дапамагі ў галіне арганізацыі вытворчасці і кантролю якасці лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў; распрацоўцы метадаў аказання медыцынскай дапамогі з выкарыстаннем новых эфектыўных лякарстваў і медвырабаў.