Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Стд 2015

Беларусь і Сірыя абмеркавалі перспектывы стварэння сумесных зборачных вытворчасцей

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Сірыя абмеркавалі перспектывы стварэння сумесных зборачных вытворчасцей, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

"Сёння адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Сірыі Аляксандра Панамарова з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам мясцовага кіравання Сірыі Амарам Галявінджы. Бакі абмеркавалі пытанні паставак беларускай грузавой, пасажырскай і дарожна-будаўнічай тэхнікі на сірыйскі рынак, а таксама перспектывы стварэння сумесных зборачных вытворчасцей у Сірыі", - расказалі ў ведамстве.

У МЗС Беларусі дадалі, што былі закрануты пытанні падрыхтоўкі да запланаванага на студзень 2015 года пасяджэння сумеснай міжурадавай камісіі.

Таксама ў міністэрстве расказалі, што 7 студзеня адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Пакістане Андрэя Ермаловіча з федэральным міністрам навукі і тэхналогіі Пакістана Танвірам Хусейнам. Бакі разгледзелі пытанні ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Пакістанам у сферы навукі і тэхналогій, абмеркавалі перспектывы стварэння двухбаковай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі