Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Лют 2016

Беларусь і Іспанія дамовіліся правесці ў Мадрыдзе бізнес-форум

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Іспанія дамовіліся правесці ў Мадрыдзе беларуска-іспанскі бізнес-форум. Такая дамоўленасць дасягнута ў час кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Каралеўства Іспанія, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Беларускую дэлегацыю на перагаворах узначаліла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, іспанскую - дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў і супрацоўніцтва Ігнасіа Ібаньес Рубіа.

Бакі абмеркавалі пытанні двухбаковых адносін, а таксама ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім саюзам. Асаблівая ўвага была ўдзелена развіццю двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, удасканаленню дагаворна-прававой базы ўзаемадзеяння дзвюх краін у эканамічнай і прававой сферах.

Дасягнуты дамоўленасці аб правядзенні шэрага мерапрыемстваў, накіраваных на актывізацыю супрацоўніцтва паміж дзелавымі коламі дзвюх краін. Акрамя таго, прынята рашэнне аб правядзенні на працягу 2016 года шэрага сумесных мерапрыемстваў у галіне культуры.

Беларуская і іспанская дэлегацыі таксама абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі