Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Кст 2015

Беларусь і Славакія разглядаюць магчымасць супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі кадраў у атамнай энергетыцы

2 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Славакія разглядаюць магчымасць супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі кадраў у атамнай энергетыцы. Аб гэтым заявіў сёння намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў па выніках 12-га пасяджэння беларуска-славацкай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Гур'янаў, які ўзначальваў беларускую частку камісіі на перагаворах, падзякаваў дзяржаўнаму сакратару Міністэрства эканомікі Расціславу Хованцу за канструктыўную работу. Ён адзначыў, што славацкая дэлегацыя прыбыла ў Мінск у прадстаўнічым складзе. Акрамя пленарнага пасяджэння камісіі адбыліся двухбаковыя перагаворы, беларуска-славацкі эканамічны форум, у час якіх было намечана нямала новых праектаў у сферах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.

На думку намесніка міністра, паміж Беларуссю і Славакіяй цяпер ідзе плённы дыялог, прычым не толькі ў гандлёва-эканамічнай, але і палітычнай сферы. Ён падзякаваў славацкаму боку за падтрымку па павышэнні крэдытнага рэйтынгу Беларусі.

Аляксандр Гур'янаў таксама выказаў меркаванне, што двухбаковае супрацоўніцтва трэба выкарыстоўваць і ў інтэграцыйных аб'яднаннях - ЕАЭС і ЕС. Намеснік міністра сказаў, што вызначаны шэраг напрамкаў, дзе Беларусь і Славакія будуць супрацоўнічаць, узаемадзейнічаючы ў гэтых двух саюзах.

Акрамя таго, Аляксандр Гур'янаў назваў важнымі супрацоўніцтва па мадэрнізацыі нафтахімічнай галіны, развіццё кантактаў у прамысловасці і энергетыцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі