Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Жнв 2015

Беларусь і Славакія дадаткова абмяняюцца дазволамі для аўтаперавозчыкаў

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Славакія дадаткова абмяняюцца дазволамі для аўтаперавозчыкаў. Аб гэтым ішла размова на пасяджэнні ў Браціславе славацка-беларускай змешанай камісіі па пытаннях міжнародных аўтамабільных зносін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.

З беларускага боку ў пасяджэнні ўдзельнічалі прадстаўнікі Мінтранса, асацыяцыі "БАМАП", пасольства Беларусі ў Славакіі; са славацкага - прадстаўнікі міністэрства транспарту, будаўніцтва і рэгіянальнага развіцця, а таксама славацкіх перавозчыкаў.

Адбыўся абмен інфармацыяй аб выкарыстанні ў 2014-2015 гадах перавозчыкамі абедзвюх краін дазволаў і ўзгадненне папярэдняй квоты абмену дазволамі на 2016 год. Таксама бакі пацвердзілі, што дазволы бягучага года дзейнічаюць да 31 студзеня наступнага года, і заявілі, што ў выпадку няхваткі дазволаў у перавозчыкаў разгледзяць магчымасці павелічэння іх колькасці.

Бакі дамовіліся ў 2015 годзе дадаткова абмяняцца 500 двухбаковымі/транзітнымі дазволамі для абедзвюх краін да 1 верасня бягучага года. Калі ўзгодненай колькасці будзе недастаткова, колькасць дазволаў можна будзе павялічыць у кастрычніку 2015 года да 500 штук на падставе звароту аднаго з бакоў.

Таксама дэлегацыі абмяняліся інфармацыяй па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Славакіяй, адзначыўшы некаторае зніжэнне ўзаемнага тавараабароту ў 2014 годзе і за мінулы перыяд 2015 года. Пры гэтым экспарт беларускіх тавараў у 2014 годзе павялічыўся на 16 працэнтаў. Тым не менш бакі выказалі надзею на паляпшэнне сітуацыі ў будучым.

Прадстаўнікі камісіі абмяняліся інфармацыяй аб стане міжнародных пасажырскіх перавозак паміж краінамі і дамовіліся прадаўжаць супрацоўніцтва ў развіцці гэтага напрамку.

Акрамя таго, беларускі бок папрасіў славацкі бок аказаць садзейнічанне пры вырашэнні пытання спрашчэння парадку афармлення віз беларускім вадзіцелям-міжнароднікам і дапамогі пры акрэдытацыі прадпрыемства "БАМАП-СЭРВІС", што прадастаўляе паслугі пры афармленні віз вадзіцелям-міжнароднікам у Беларусі. Славацкі бок запэўніў, што акажа ўсё неабходнае садзейнічанне.

Славацкі бок таксама растлумачыў умовы праезду па платных дарогах краіны: прыборы для аплаты беларускія вадзіцелі могуць без усялякіх праблем набыць на кожным пунце, размешчаным на граніцы Славакіі, або на пэўных заправачных станцыях на платных дарогах.

Дэлегацыі дамовіліся абмяняцца спісамі аўтаперавозчыкаў, якія дапусцілі парушэнні ў міжнародных аўтамабільных зносінах. Пры гэтым адзначана, што колькасць парушэнняў зніжаецца.

Наступнае пасяджэнне беларуска-славацкай змешанай камісіі па пытаннях міжнародных аўтамабільных перавозак пройдзе ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі