Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Чэр 2019

Беларусь і Швейцарыя плануюць развіваць супрацоўніцтва ў сферы IT

Беларусь і Швейцарыя плануюць развіваць супрацоўніцтва ў сферы IT

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэалізацыя сумесных беларуска-швейцарскіх праектаў у сферы ІТ, інвестыцыях і прамысловасці абмяркоўвалася ў час візіту ў Швейцарыю беларускай дэлегацыі на чале з першым намеснікам прэм'ер-міністра Аляксандрам Турчыным, паведамілі БЕЛТА ў беларускім урадзе.

У склад дэлегацыі ўвайшлі кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентам Швейцарыі Міхаіл Орда і дырэктар Адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі. У час візіту адбылася сустрэча са старшынёй Нацыянальнага савета (парламента) Швейцарыі Марынай Каробіа Гушэці. Бакі адзначылі, што двухбаковыя адносіны выходзяць на якасна новы ўзровень. Вынікам таго з'яўляецца рашэнне швейцарскага боку аб павышэнні статусу свайго дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Мінску да ўзроўню пасольства.

Акрамя таго, у час перагавораў з федэральным саветнікам (міністрам), кіраўніком Федэральнага дэпартамента эканомікі, адукацыі і даследаванняў Швейцарыі Гі Пармелінам дэталёва абмеркаваны пытанні эканамічнага супрацоўніцтва. Швейцарскі бок даў высокую ацэнку развіццю Парка высокіх тэхналогій і сферы IT у Беларусі. Гі Пармелін прапанаваў прысвяціць чарговае пасяджэнне беларуска-швейцарскага сумеснага камітэта па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве пытанням узаемадзеяння ў галіне інфармацыйных тэхналогій, пераводу эканомікі ў лічбавы фармат, распрацоўкі і вытворчасці высокатэхналагічнай прадукцыі.

Адбылася таксама сустрэча з прэзідэнтам Швейцарскага аб'яднання прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу
SGV/USAM, кіраўніком камісіі Нацыянальнага савета па эканоміцы і расходах Жанам-Франсуа Рымам. Швейцарскі бок выказаў зацікаўленасць у шырокім выкарыстанні ўласных перыядычных выданняў для распаўсюджвання інфармацыі аб Беларусі і перспектыўных напрамках гандлёвага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння.

Напрамкі развіцця адносін паміж дзелавымі коламі былі разгледжаны на сустрэчы з прэзідэнтам Саюза прадпрыемстваў машынабудаўнічай, электратэхнічнай і металургічнй галіны SWISSMEM, віцэ-прэзідэнтам Швейцарскага міжгаліновага прамысловага аб'яднання наймальнікаў Economiesuisse Хансам Хесам.

Як адзначыў Аляксандр Турчын, цяпер у Беларусі паспяхова працуюць больш за 100 прадпрыемстваў са швейцарскім капіталам, пры гэтым у краін ёсць значны патэнцыял для пашырэння гэтага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі