20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развіццё ўзаемнага гандлю і прыярытэтныя кропкі эканамічнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікай Шры-Ланка абмяркоўваліся на сустрэчы дырэктара Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Мікалая Барысевіча з намеснікам генеральнага сакратара Федэрацыі гандлёва-прамысловых палат Шры-Ланкі (FCCISL) Ціланам Віджэсурыя, паведамілі БЕЛТА ў НЦМ.
Субяседнікі сышліся на думцы адносна неабходнасці правядзення серыі мерапрыемстваў, якія павысілі б дасведчанасць дзелавых колаў аб эканамічным патэнцыяле абедзвюх краін.
У сустрэчы прынялі ўдзел пасол Шры-Ланкі Джаніта Абейвікрэма Ліянаге, а таксама ганаровы консул Шры-Ланкі ў Беларусі Дзмітрый Рузанаў.