25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Беларусі на чале з дырэктарам Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Раманам Собалевым 24-25 лютага прыняла ўдзел у пасяджэнні Генеральнага савета Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"У парадак дня пасяджэння Генеральнага савета СГА ўвайшлі перспектывы развіцця шматбаковай гандлёвай сістэмы, а таксама важныя для Беларусі пытанні гандлёва-палітычных адносін у рэгіёне СНД", - растлумачылі ў прэс-службе.
У час удзелу ў мерапрыемстве беларуская дэлегацыя правяла сустрэчы з прадстаўнікамі Аўстраліі, Бразіліі, Канады, ЗША, Украіны, старшынёй рабочай групы СГА па далучэнні Беларусі, а таксама з сакратарыятам СГА. Абмеркаваны падыходы па аднаўленні перагаворнага працэсу па ўступленні Беларусі ў СГА, вызначаны механізмы далейшага ўзаемадзеяння.