Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Снж 2016

Беларусь і Іркуцкая вобласць распрацуюць дарожную карту супрацоўніцтва

7 снежня, Брэст /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. Беларусь і Іркуцкая вобласць распрацуюць дарожную карту супрацоўніцтва. Аб гэтым сёння ішла размова на першым пасяджэнні рабочай групы ў Брэсце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З беларускага боку рабочую групу ўзначальвае старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс, з расійскага - губернатар Іркуцкай вобласці Сяргей Леўчанка. У час сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы развіцця супрацоўніцтва, быў падпісаны пратакол першага пасяджэння. "Рабочая група павінна падрыхтаваць дарожную карту па выкананні падпісанага пагаднення паміж урадам Беларусі і ўрадам Іркуцкай вобласці. Задача даволі сур'ёзная, таму што тэрмін выканання дастаткова жорсткі - да канца студзеня наступнага года. Думаю, мы дамовімся аб падгрупах, якія затым будуць паралельна працаваць па ўсіх напрамках, якія мы намецілі", - растлумачыў алгарытм дзеянняў Сяргей Леўчанка.

Ён таксама выказаў пажаданне дапоўніць пералік з больш як дзясятка перспектыўных напрамкаў будучай сумеснай дзейнасці яшчэ двума. Размова ідзе аб узаемаабмене паміж навуковымі ўстановамі, у першую чаргу, звязаных з сельскай гаспадаркай, а таксама ў турыстычнай сферы. "Улічваючы, што ў вас заходняя граніца СНД, і наогул у Брэсцкай вобласці і Беларусі шмат вядомых турыстычных мясцін, мы маглі б нейкі мост адпрацаваць паміж Іркуцкай вобласцю і рэспублікай", - адзначыў губернатар Іркуцкай вобласці. На яго думку, спачатку можна было б вырашыць пытанне з чартарнымі авіязносінамі.

Анатоль Ліс падтрымаў прапанову расійскага калегі, выказаўшы меркаванне, што сярод жыхароў Брэсцкай вобласці будзе нямала жадаючых пабываць на возеры Байкал, гэтак жа як сярод жыхароў Іркуцкай вобласці - убачыць Белавежскую пушчу і іншыя выдатныя мясціны Беларусі. "Акрамя таго, Брэст можа прымаць турыстаў з Іркуцка, якія хочуць падарожнічаць далей у краіны Еўрасаюза. Думаю, пералёт 5-6 гадзін - не праблема. У гэтым напрамку мы можам папрацаваць", - згадзіўся старшыня Брэсцкага аблвыканкама.

Пры гэтым ён адзначыў, што асноўнай задачай рабочай групы па супрацоўніцтве з'яўляецца нарошчванне гандлёва-эканамічных адносін. Тавараабарот паміж Беларуссю і Іркуцкай вобласцю за студзень-верасень бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года зменшыўся амаль напалавіну. "Мы павінны да лютага скласці канкрэтны рабочы план па рэалізацыі пагаднення і выпрацаваць падыходы па ўсіх напрамках. Нам трэба будзе не толькі выйсці на тыя параметры, якія былі, але і перавысіць іх. Для гэтага ёсць усе магчымасці", - падкрэсліў Анатоль Ліс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі