Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Ліп 2015

Беларусь і Расія ўзгаднілі пастаўкі нафты ў 2016 годзе ў аб'ёме 24 млн т

31 ліпеня, Мазыр /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Беларусь і Расія ўзгаднілі пастаўкі нафты ў 2016 годзе ў аб'ёме 24 млн т. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА. Ён прымае сёння ўдзел у пасяджэнні савета канцэрна "Белнафтахім", дзе разглядаюцца вынікі дзейнасці канцэрна за І паўгоддзе.

"Баланс з Расіяй узгоднены. Мы сустрэліся з намеснікам старшыні ўрада Расіі Аркадзем Дварковічам і падпісалі адпаведны пратакол, па якім пастаўкі нафты ў наступным годзе павялічаны на 1 млн т. Такім чынам, у гэтым годзе ў нас 23 млн т, у наступным будзе 24 млн т", - сказаў Уладзімір Сямашка.

"Пры гэтым ёсць адзін істотны нюанс. Калі ў бягучым годзе з 23 млн т 22 млн т былі пастаўлены трубаправодным транспартам і 1 млн т колавым, то ў наступным годзе мы дамовіліся, што пры пэўных умовах усе 24 млн т нафты будуць пастаўляцца трубаправодным транспартам. Для нас гэта выгадна", - дадаў віцэ-прэм'ер. Што датычыцца паставак у 2016 годзе ў Расію аўтамабільных бензінаў, то Уладзімір Сямашка растлумачыў, што яны будуць зменшаны. "Калі ў гэтым годзе ў нас па бензіне стаіць лічба 1,8 млн т, то ў наступным годзе мы вызначылі, што гэта будзе 1 млн т", - сказаў ён.

"Усе пытанні наступнага года вырашаны. Засталося падпісаць даведку балансаў. Я думаю, яна без затрымак будзе падпісана", - рэзюмаваў ён.

Усяго, згодна з індыкатыўным балансам паліўна-энергетычных рэсурсаў на 2015 год, Расія паставіць у Беларусь 23 млн т нафты, у тым ліку 22 млн т трубаправодным транспартам. Беларусь павінна накіраваць на рынак суседняй краіны 3,1 млн т нафтапрадуктаў. Раней намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка адзначаў, што падагульняючы па годзе аб'ём паставак нафтапрадуктаў у Расію будзе вызначаць рынак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі