9 верасня, Ніжні Тагіл /БЕЛТА - ТАСС/. Беларусь і Расія на выстаўцы Russia Arms Expo ў Ніжнім Тагіле падпісалі кантракт на пастаўку партыі БТР-82А ва Узброеныя Сілы Беларусі. Аб гэтым паведаміў першы намеснік начальніка ўзбраення Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Сяргей Сіманенка.
"Мы з расійскім бокам сёння падпісалі кантракт на пастаўку ва Узброеныя Сілы нашай рэспублікі сучасных браніраваных машын БТР-82А", - сказаў Сяргей Сіманенка.
Гэтыя машыны паступяць у сухапутныя часці беларускіх УС у 2016 годзе. "Гэтыя машыны даюць магчымасць вырашаць шырокі спектр задач з высокай эфектыўнасцю, таму наша армія вельмі ў іх зацікаўлена", - растлумачыў генерал-маёр.
Распрацоўкай і стварэннем гэтых узораў узбраення ў Расіі займаецца Ваенна-прамысловая кампанія, якая, у прыватнасці, выпускае бронетранспарцёры новага пакалення "Бумеранг".