Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Жнв 2022

Беларусь і Расія плануюць заключыць пагадненне па імпартазамяшчальных праектах у пачатку верасня

Беларусь і Расія плануюць заключыць пагадненне па імпартазамяшчальных праектах у пачатку верасня
Фота з архiва

23 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Расія маюць намер заключыць пагадненне аб крэдыце ў памеры $1,5 млрд на рэалізацыю імпартазамяшчальных праектаў у пачатку верасня. Аб гэтым заявіў сёння журналістам у Маскве на цырымоніі адкрыцця абноўленага павільёна Беларусі на ВДНГ першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У пачатку верасня", - сказаў Мікалай Снапкоў, адказваючы на пытанне журналістаў аб мяркуемыхтэрмінах падпісання гэтага пагаднення.

Гаворачы аб ужо рэалізаваных беларуска-расійскіх праектах у сферы імпартазамяшчэння, першы віцэ-прэм'ер паведаміў, што на гэты момант такіх праектаў тры. "Адзін у Ленінградскай вобласці і два ў развіцці - нельга сказаць, што яны завершаны, - удакладніў ён. - Як вы ведаеце, яшчэ 11 плюс 9 праектаў у нас на разглядзе".

"Калі разглядаць эканоміку Беларусі і Расіі, рост нашага тавараабароту і ўзаемных інвестыцый, перамяшчэнне тавараў, капіталаў і людзей, то ў прынцыпе ўсё, што адбываецца ў нас сёння ў рамках саюзных праграм, тое, што адбываецца ў нас у рамках узаемадзеяння процідзеянню знешнім пагрозам, - гэта і ёсць інтэграцыйныя праекты", - адзначыў Мікалай Снапкоў.

"Беларусь і Расія - гэта ў прынцыпе адзіны інтэграцыйны праект і разглядаць і рабіць упор на нейкія асобныя элементы (скажам, машынабудаванне або асобныя элементы вытворчасці сумесных вузлоў, па пастаўках рухавікоў, па абмене тэхналогіямі) нельга. Мы ў цэлым удваіх - інтэграцыйны праект", - дадаў першы віцэ-прэм'ер Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі