6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Пермскі край зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва ў нафтагазавым сектары і прамысловасці. Аб гэтым ішла размова ў час круглага стала з удзелам прадстаўнікоў беларускіх і пермскіх прадпрыемстваў і арганізацый, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт мінскага аддзялення БелГПП.
"Бакі разгледзелі магчымасці для пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Пермскага края ў нафтагазавым сектары і прамысловасці. Пасля выступленняў і прэзентацый адбыліся больш дэталёвыя двухбаковыя перагаворы", - гаворыцца ў паведамленні.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара па знешнеэканамічных сувязях Мінскага аддзялення БелГПП Ірына Іванова, кіраўнік Цэнтра падтрымкі экспарту Пермскага края Вераніка Бажгіна і прадстаўнікі 10 беларускіх і пермскіх прадпрыемстваў.
Акрамя сустрэч на базе Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты пермскія прадпрымальнікі правялі двухбаковыя перагаворы на прадпрыемствах Мінска, Магілёўскай і Гомельскай вобласці, а таксама перагаворы ў фармаце відэаканферэнцый з прадпрыемствамі Гродна і Наваполацка.