15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час рабочай паездкі ў Парагвай адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія і Рэспубліцы Парагвай па сумяшчальніцтве Сяргея Лукашэвіча з прэзідэнтам Прамысловага саюза Парагвая Энрыке Дуартэ Лурагі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
На перагаворах абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва ў галіне паставак электратранспарту, сельскагаспадарчай тэхнікі і навяснога абсталявання.
Акрамя таго, падпісаны мемарандум аб намерах паміж Міністэрствам прамысловасці Беларусі і Прамысловым саюзам Парагвая па супрацоўніцтве ў прамысловай сферы.