25 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і ПАР рыхтуюцца да чарговага пасяджэння сумеснага беларуска-паўднёва-афрыканскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Пытанні падрыхтоўкі да мерапрыемства абмеркаваны 24 сакавіка на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валянціна Рыбакова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Мандзісі Мпахлуа. У цэнтры абмеркавання былі пытанні развіцця дыялогу на вышэйшым узроўні. Асаблівая ўвага ўдзелена абмеркаванню канкрэтных крокаў па рэалізацыі ўзаемавыгадных эканамічных праектаў і нарошчванні двухбаковага тавараабароту.
На заканчэнне сустрэчы Валянцін Рыбакоў падзякаваў паслу ПАР, які завяршае сваю дыпмісію, за намаганні па развіцці адносін паміж рэспублікамі.