1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Мікалай Барысевіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Палесціны ў нашай краіне, дуаенам дыпламатычнага корпуса Халедам Арыкатам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
У час размовы бакі закранулі актуальныя пытанні беларуска-палесцінскага парадку дня, уключаючы практычныя захады па актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ўзаемадеянне дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый. Пагаварылі і аб бягучай сітуацыі ў блізкаўсходнім рэгіёне. "Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні рэгулярных сустрэч для абмеркавання пытанняў жыццядзейнасці дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі", - праінфармавалі ў прэс-службе МЗС.