Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Сак 2016

Беларусь і Пакістан на пасяджэнні гандлёва-эканамічнай камісіі дамовіліся актывізаваць кантакты

9 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан на другім пасяджэнні сумеснай беларуска-пакістанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якое 8-9 сакавіка прайшло ў Лахоры, дамовіліся актывізаваць усебаковыя кантакты. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Беларускую частку камісіі ўзначаліў міністр прамысловасці Віталь Воўк, пакістанскую - міністр гандлю Хурам Дастгір Хан. У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці, канцэрнаў "Белнафтахім", "Беллегпрам" і падведамных ім прадпрыемстваў, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. У рабоце камісіі прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Пакістане Андрэй Ермаловіч.

Па выніках пасяджэння падпісаны пратакол, які прадугледжвае актывізацыю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў сферы эканомікі, у пытаннях стандартызацыі і сертыфікацыі, у мытнай, авіяцыйнай і фармацэўтычнай сферах, у прамысловай і сельскагаспадарчай кааперацыі.

У час наведвання Пакістана адбыліся сустрэчы міністра прамысловасці Беларусі і пасла Беларусі з галоўным міністрам правінцыі Пенджаб Шахбазам Шарыфам, губернатарам правінцыі Пенджаб Малікам Раджванам і міністрам па справах шахт і мінералаў правінцыі Пенджаб Шэр Алі Ханам. Бакі разгледзелі шырокі спектр пытанняў двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі