12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч сустрэўся 9 красавіка з ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Валідам Муштакам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця беларуска-пакістанскіх адносін. Акцэнт зроблены на актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ўмацаванні ўзаемадзеяння ў сферы адукацыі.
Асаблівую ўвагу ў размове Мікалай Барысевіч і Валід Муштак удзялілі вынікам перагавораў пакістанскай дэлегацыі з беларускімі прадпрыемства. Абмеркаваны таксама планы нарошчвання паставак беларускай прадукцыі ў Пакістан.