5 кастрычніка, Ісламабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан дамовіліся дасягнуць тавараабароту $1 млрд за чатыры гады. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час адкрыцця IV Беларуска-пакістанскага дзелавога і інвестыцыйнага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы дамовіліся з прэм'ер-міністрам на працягу чатырох гадоў вывесці наш тавараабарот на ўзровень $1 млрд. Як хочаце дамаўляйцеся паміж сабой, але праз чатыры гады $1 млрд, не менш (больш можна), павінен быць", - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да прадстаўнікоў дзелавых колаў абедзвюх краін.