Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Крс 2017

Беларусь і Ніжагародская вобласць актывізуюць супрацоўніцтва ў выпуску аўтакампанентаў

20 красавіка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь і Ніжагародская вобласць плануюць актывізаваць супрацоўніцтва ў вытворчасці аўтакампанентаў, заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на XV пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Ніжагародскай вобласці (Расія), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўмовіліся, што павінны распрацаваць сур'ёзную праграму па аўтакампанентах. Ніжагародскі бок моцны ў гэтым плане, у нас ёсць спецыялізаваны холдынг "Аўтакампаненты". Мы павінны падумаць аб супрацоўніцтве на перспектыву, зрабіць абсалютна канкурэнтаздольныя прадукты як па цане, так і па якасці", - адзначыў Уладзімір Сямашка.

У мінулым годзе Беларусі і Ніжагародскай вобласці ўдалося павялічыць тавараабарот у параўнанні з 2015 годам. Пры гэтым віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што пакуль бакі задзейнічаюць не ўсе рэзервы. "Тэмы, пра якія дамаўляемся, трэба браць і рабіць", - лічыць ён.

Віцэ-прэм'ер канстатаваў, што ў Расіі ідзе актыўная падрыхтоўка да чэмпіянату свету па футболе ў 2018 годзе і Ніжагародская вобласць стане адной з асноўных пляцовак. Уладзімір Сямашка яшчэ раз агучыў, што Беларусь гатова паставіць у Ніжні Ноўгарад гарадскі транспарт, у тым ліку на газаматорным паліве. Таксама ён прапанаваў паслугі беларускіх будаўнікоў ва ўзвядзенні аб'ектаў.

Яшчэ адна тэма, якая абмяркоўваецца, - супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі. Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што Беларусь мае багаты вопыт развіцця аграрнага сектара. "У савецкія часы ў беларускай сельскай гаспадарцы працавала 1 млн 68 тыс. чалавек, статыстыка па мінулым годзе - 380 тыс. Пры гэтым па многіх прадуктах харчавання мы істотна нарасцілі аб'ёмы вытворчасці. Эфектыўнасць вырасла, таму што ўкаранілі новую тэхніку і тэхналогіі", - сказаў намеснік прэм'ер-міністра. Таксама ён адзначыў поспехі Ніжагародскай вобласці ў гэтай сферы.

У сваю чаргу губернатар Валерый Шанцаў адзначыў, што выбраны ў свой час шлях развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю даказаў сваю дальнабачнасць. "Год за годам, крок за крокам мы развіваем наша супрацоўніцтва ў розных сферах, дабіваемся добрых вынікаў. Сярод усіх краін, з якімі супрацоўнічаем, Беларусь - нумар адзін. Гэта краіна, з якой мы дабіліся найбольшых поспехаў. Усім гэты прыклад расказваем. Мы паставілі задачу дасягнуць тавараабарот у памеры $1 млрд. Сёння павінны прааналізаваць усе напрамкі дзейнасці, якія нам разам удаецца развіваць, замацаваць дасягнутае і прымножыць", - заявіў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі