8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Нігерыя зацікаўлены ў рэалізацыі сумесных праектаў у сферах сельскай гаспадаркі, машынабудавання і энергетыкі. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзіміра Улаховіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Нігерыі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Абдулахі Ібаіквалам Шэху, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт БелГПП.
У ходзе сустрэчы бакі разгледзелі асноўныя напрамкі супрацоўніцтва беларускага і нігерыйскага бізнесу, перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у сферах сельскай гаспадаркі, машынабудавання, энергетыкі. Таксама ўдзельнікі перагавораў абмеркавалі магчымасці арганізацыі двухбаковых мерапрыемстваў, у тым ліку анлайн-сустрэчы дзелавых колаў, прэзентацыі гандлёва-эканамічнага патэнцыялу Нігерыі для прадстаўнікоў беларускага бізнесу, а таксама сустрэч і форумаў у рамках буйных міжнародных выставак у Беларусі і краінах Афрыканскага кантынента.
Старшыня БелГПП запрасіў пасла і дзелавыя колы Нігерыі прыняць удзел у трэцім Беларуска-Афрыканскім эканамічным форуме, які плануецца правесці ў Каіры ў маі бягучага года.