Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Жнв 2015

Беларусь і Малдова маюць намер паглыбляць супрацоўніцтва і рэалізоўваць інфраструктурныя праекты

18 жніўня, Кішынёў /Андрэй Гусін - БЕЛТА/. Беларусь і Малдова выступаюць за паглыбленне двухбаковых адносін і прадаўжэнне сумесных інфраструктурных праектаў. Паводле паведамлення прэс-службы малдаўскага ўрада, аб гэтым гаварылася ў ходзе сустрэчы прэм'ер-міністра Малдовы Валерыя Стральца з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Малдове Сяргеем Чычуком, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Субяседнікі абмеркавалі двухбаковыя адносіны, адзначыўшы, што апошнія гады дыялог паміж Беларуссю і Малдовай актывізаваўся. Бакі закранулі інвестыцыйныя праекты, рэалізаваныя ў партнёрстве з Беларуссю ў Малдове ў такіх галінах, як мадэрнізацыя прамысловага парку сельгастэхнікі, зборка тралейбусаў і продаж будматэрыялаў. Валерый Стралец падкрэсліў, што ўрад выступае за прадаўжэнне інфраструктурных праектаў, папулярызацыю экспарту малдаўскіх тавараў на беларускім рынку, а таксама прыцягненне новых інвестыцый у эканоміку.

Сяргей Чычук перадаў віншавальнае пасланне ад прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова з нагоды назначэння Валерыя Стральца кіраўніком малдаўскага ўрада. Прэм'ер Беларусі выказаўся за паглыбленне адносін дружбы і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Пасол Беларусі ў Малдове пацвердзіў зацікаўленасць развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Малдовай.

Малдова і Беларусь устанавілі дыпламатычныя адносіны 19 лістапада 1992 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі