Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Май 2017

Беларусь і Літва актывізуюць супрацоўніцтва ў сферах турызму, транспарту, інвестыцый і фінансаў

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі прымае ўдзел у 13-м Беларуска-літоўскім эканамічным форуме, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле сувязей з грамадскасцю Мінэканомікі.

Візіт міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага ў Каўнас для ўдзелу ў 13-м Беларуска-літоўскім эканамічным форуме праходзіць 30-31 мая. Мерапрыемства прысвечана пытанням супрацоўніцтва Беларусі і Літвы ў сферах энергаэфектыўнасці, турызму, транспарту і лагістыкі, а таксама інвестыцый і фінансаў. У форуме таксама прымаюць удзел прадстаўнікі кіраўніцтва органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі і Літвы і дзелавых колаў дзвюх краін.

Уладзімір Зіноўскі 30 мая выступіў з прывітальным словам на цырымоніі адкрыцця форуму. Праграмай мерапрыемства запланаваны шэраг сустрэч, сярод іх сустрэча з міністрам гаспадаркі Літвы Міндаўгасам Сінкявічусам, міністрам транспарту і камунікацый Літвы Рокасам Масюлісам, прэзідэнтам Канфедэрацыі прамыслоўцаў Літвы Робертасам Даргізам для абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння.

"Правядзенне гэтага маштабнага мерапрыемства паслужыць далейшай актывізацыі двухбаковых адносін, абмену вопытам па вышэйназваных напрамках, дэманстрацыі інвестыцыйнага патэнцыялу краіны, умацаванню іміджу Беларусі як надзейнага партнёра, а таксама пашырэнню і пошуку новых дзелавых кантактаў паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў Беларусі і Літвы для далейшага прыцягнення літоўскіх інвестыцый у беларускую эканоміку", - падкрэслілі ў міністэрстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі