24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кыргызстане Андрэй Страчко 24 верасня сустрэўся з намеснікам прэм'ер-міністра Кыргызстана, старшынёй кыргызскай часткі міжурадавай беларуска-кыргызскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Жэнішам Разакавым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
У час сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы развіцця двухбаковага гандлю, у тым ліку магчымасці пашырэння вытворчай кааперацыі.
Бакі пацвердзілі гатоўнасць правесці дзявятае пасяджэнне міжурадавай беларуска-кыргызскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў Мінску ў снежні бягучага года.