Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Ліп 2023

Беларусь і Кузбас дамовіліся нарошчваць супрацоўніцтва за кошт рэалізацыі сумесных праектаў

Беларусь і Кузбас дамовіліся нарошчваць супрацоўніцтва за кошт рэалізацыі сумесных праектаў
Фота Міністэрства прамысловасці

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кузбас дамовіліся нарошчваць супрацоўніцтва за кошт рэалізацыі ўзаемавыгадных сумесных праектаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства прамысловасці.

Дэлегацыя Беларусі на чале з міністрам прамысловасці Аляксандрам Рагожнікам наведвае Кемераўскую вобласць. Сёння Аляксандр Рагожнік сустрэўся з в.а. губернатара Кемераўскай вобласці - Кузбаса Ільёй Серадзюком. Для актывізацыі кантактаў у Кемераве прайшло пасяджэнне сумеснай рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва паміж Кемераўскай вобласцю Расійскай Федэрацыі і Беларуссю. Па выніках абмеркавання падпісаны пратакол: бакі дамовіліся нарошчваць тэмпы супрацоўніцтва за кошт рэалізацыі ўзаемавыгадных сумесных праектаў і праграм, падтрымліваць ініцыятывы суб'ектаў гаспадарання па развіцці партнёрскіх адносін паміж прамысловымі прадпрыемствамі двух рэгіёнаў, асабліва ў пашырэнні інавацыйных тэхналогій і праектаў. Дакументам таксама адобраны да падпісання план работы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь з Кемераўскай вобласцю - Кузбасам Расійскай Федэрацыі на 2024-2025 гады. Наступнае пасяджэнне сумеснай рабочай групы прадугледжваецца правесці ў 2024 годзе ў Мінску.

У гэты ж дзень беларуская дэлегацыя на чале з Аляксандрам Рагожнікам прыняла ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяла "Воіну-Вызваліцелю", ушанаваўшы памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

На 19 ліпеня запланавана наведванне міністрам прамысловасці Цэнтра тэхнічнай падтрымкі БелАЗ і Краснабродскага вугальнага разрэза. Акрамя таго, Аляксандр Рагожнік сустрэнецца з кіраўніцтвам цэнтра продажу і сэрвіснага суправаджэння тэхнікі беларускай вытворчасці, пабывае ў фермерскай гаспадарцы для азнаямлення з работай беларускай тэхнікі на палях гэтай гаспадаркі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі