Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Жнв 2017

Беларусь і Куба плануюць рэалізоўваць сумесныя праекты ў ІТ, біямедыцыне і сельскай гаспадарцы

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Куба плануюць рэалізоўваць сумесныя праекты ў галіне ІТ, біямедыцыны і сельскай гаспадаркі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

"Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Беларусі і Кубінскае ведамства па прамысловай уласнасці падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні. Цырымонія падпісання адбылася ў час сустрэчы кубінскай дэлегацыі са старшынёй ДКНТ Аляксандрам Шуміліным. Бакі абмеркавалі пытанні рэалізацыі сумесных беларуска-кубінскіх праектаў. У прыватнасці, у галіне біямедыцыны і фармацыі, сельскай гаспадаркі, ІТ-сферы", - растлумачылі ў ДКНТ.

Подпісы пад дакументам паставілі генеральны дырэктар НЦІУ Пётр Броўкін і намеснік міністра навукі, тэхналогій і прыродных рэсурсаў Кубы Даніла Алонса Медэрас. Згодна з дакументам, бакі плануюць развіваць супрацоўніцтва ў галіне абмену тэхналагічнай інфармацыі для эканамічнага развіцця, а таксама выконваць сумесныя праекты, накіраваныя на выкарыстанне інструментаў прамысловай уласнасці.

Візіт кубінскай дэлегацыі ў Беларусь прадоўжыцца да 28 жніўня. Праграмай прадугледжваюцца таксама сустрэчы і перагаворы ў НАН Беларусі, Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ПВТ, Мінскім гарадскім тэхнапарку і тэхнапарку "Палітэхнік".

Кубінскае ведамства па прамысловай уласнасці з'яўляецца дзяржаўным органам, падпарадкаваным Міністэрству навукі, тэхналогій і навакольнага асяроддзя Кубы, чыя функцыя заключаецца ў прадастаўленні і рэгістрацыі выключных правоў на прамысловую ўласнасць, устанаўленні прававога рэжыму і палітыкі ў гэтых адносінах, пашырэнні, развіцці і кантролі гэтай дзейнасці, а таксама прадастаўленні іншых спецыялізаваных паслуг у гэтай галіне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі