Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Чэр 2022

Беларусь і Куба абмяркоўваюць меры па нарошчванні тавараабароту

Беларусь і Куба абмяркоўваюць меры па нарошчванні тавараабароту

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Куба абмяркоўваюць меры па нарошчванні тавараабароту. У Гаване адбылося дзясятае пасяджэнне беларуска-кубінскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"У ходзе работы міжурадавай камісіі бакі абазначылі асноўныя меры па нарошчванні тэмпаў беларуска-кубінскага тавараабароту, а таксама абмеркавалі шэраг перспектыўных праектаў", - праінфармавалі ў знешнепалітычным ведамстве.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў. У склад дэлегацыі ўвайшлі таксама прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў, сельскай гаспадаркі і харчавання, вядучых прадпрыемстваў прамысловасці, фінансавых устаноў, адміністрацыі індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

Кубінская дэлегацыя была прадстаўлена кіраўніцтвам вядучых міністэрстваў і камерцыйных кампаній.

У Гаване таксама прайшлі беларуска-кубінскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў. Адбыўся абмен меркаваннямі па пытаннях двухбаковага парадку дня. Бакі падкрэслілі эфектыўнае ўзаемадзеянне Беларусі і Кубы на міжнародных пляцоўках. Асаблівая ўвага ўдзелена пытанням развіцця дагаворна-прававой базы беларуска-кубінскага супрацоўніцтва.

Яўген Шэстакоў сустрэўся з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Рэспублікі Куба Бруна Радрыгесам Парылья. У час размовы абмеркаваны ход выканання дамоўленасцей, дасягнутых па выніках візіту Прэзідэнта Рэспублікі Куба ў Беларусь у кастрычніку 2019 года. Выказана ўзаемная зацікаўленасць у далейшым падтрыманні рэгулярных кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі