Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Снж 2017

Беларусь і кітайская кампанія CITIC абмеркавалі сумесныя праекты на 2018 год

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і кітайская кампанія CITIC ConstructionCo., Ltd. абмеркавалі сумесныя праекты на 2018 год, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін правёў сустрэчу з кіраўніком прадстаўніцтва кампаніі CITIC ConstructionCo., Ltd. Чжан Чжаа.

У час сустрэчы віцэ-прэм'еру было даложана аб рэалізуемых кампаніяй у Беларусі ў 2017 годзе праектах, у ліку якіх - завяршэнне будаўніцтва аўтамабільнага завода "БЕЛДЖЫ", другі этап тэхнічнага перааснашчэння Аршанскага льнокамбіната (мадэрнізацыя фабрыкі нумар 2), будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу ў Мінску на праспекце Пераможцаў, а таксама аб рабоце сумеснай праектна-інжынірынгавай кампаніі "Сіцік-Белпрам".

Акрамя таго, кітайскі бок праінфармаваў аб планах работы на 2018 год па новых праектах, кантракты па якіх падпісаны ўжо. У час сустрэчы бакі абмеркавалі іншыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва.

Прынята рашэнне аб правядзенні ва ўрадзе Беларусі ў студзені 2018 года сустрэчы з удзелам кіраўніцтва кампаніі CITIC ConstructionCo., Ltd.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі