Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Лют 2021

Беларусь і Кітай заключылі пагадненне аб будаўніцтве 20 сацыяльных дамоў

Беларусь і Кітай заключылі пагадненне аб будаўніцтве 20 сацыяльных дамоў

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай заключылі пагадненне аб рэалізацыі праекта "Будаўніцтва сацыяльнага жылля (трэці этап)" у Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве эканомікі.

З беларускага боку пагадненне падпісаў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, з кітайскага - пасол Кітая ў Беларусі Се Сяаюн.

"Пагадненне замацавала дамоўленасці, дасягнутыя ў маі 2015 года падчас сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна, аб накіраванні тэхніка-эканамічнай дапамогі на будаўніцтва сацыяльнага жылля ў Беларусі. Пагадненнем прадугледжана прыцягненне ў 2021 годзе бязвыплатнай дапамогі ў памеры 222 млн кітайскіх юаняў для будаўніцтва 20 сацыяльных дамоў на 1166 кватэр агульнай плошчай 66 061 кв.м", - растлумачылі ў Мінэканомікі.

У ходзе трох этапаў праекта "Будаўніцтва сацыяльнага жылля" будуць пабудаваны 58 шматкватэрных жылых дамоў на 4452 кватэры.

На першым этапе ў 2017 годзе ўзведзены 1432 кватэры сацыяльнага жылля ў 16 дамах. Пры рэалізацыі другога этапу ў 2019 годзе пабудаваны 22 жылыя дамы на 1854 кватэры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі