11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагадненне аб падрыхтоўцы тэхніка-эканамічнага абгрунтавання заключана паміж урадамі Беларусі і КНР. З беларускага боку пагадненне падпісаў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, з кітайскага боку - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Се Сяаюн, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
Пагадненнем прадугледжана выдзяленне тэхніка-эканамічнай дапамогі ўрада КНР на правядзенне даследаванняў па праекце "Будаўніцтва другой падстанцыі для электразабеспячэння Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".
Гэта абота праводзіцца ў адпаведнасці з палажэннямі мемарандума паміж Міністэрствам эканомікі Беларусі і Дзяржаўным агенцтвам міжнароднага развіцця і супрацоўніцтва КНР у мэтах развіцця індустрыяльнага парка ў рамках тэхніка-эканамічнай дапамогі ад 12 верасня 2019 года.