Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Снж 2017

Беларусь і Кітай на прамысловым форуме ў Шэньяне дамовіліся аб буйных сумесных праектах

19 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай на прамысловым форуме беларускіх і кітайскіх дзелавых колаў у Шэньяне (правінцыя Ляанін) дамовіліся аб буйных сумесных праектах, паведамілі БЕЛТА ў дыпмісіі Беларусі ў Пекіне.

На форуме, дзе сабраліся звыш 150 прадстаўнікоў прамысловых прадпрыемстваў з паўночна-ўсходніх рэгіёнаў Кітая, беларускія прадпрыемствы прэзентавалі свае экспартныя і інвестыцыйныя магчымасці.

У склад беларускай дэлегацыі, якую ўзначальвае намеснік міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў, увайшлі пасол Беларусі Кірыл Руды, прадстаўнікі прадпрыемстваў-экспарцёраў, Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам правінцыі Ляанін, прадстаўнікамі буйных кітайскіх кампаній. Дасягнуты дамоўленасці аб далейшым узаемадзеянні, падпісаны двухбаковыя дакументы.

Так, "Гомсельмаш" і "Цзуншэнь - Гомель" падпісалі праграму сумеснай вытворчасці тэхнікі ў КНР на 2018 год на суму да $7 млн.

МТЗ і карпарацыя "Цзуншэнь" дамовіліся аб стварэнні сумеснага прадпрыемства ў 2018 годзе. Акрамя таго, дасягнута дамоўленасць з партнёрамі ў 2018-2019 гадах правесці выпрабаванні і сертыфікацыю энерганасычаных трактароў і паставіць іх у КНР на суму $7,5 млн.

БелАЗ і карпарацыя "Санцзян" дамовіліся аб пастаўках камплектуючых. Кіруючая кампанія холдынга "Бабруйскаграмаш" і Чунцынскае прадпрыемства сельгасмашынабудавання "Цзуншэнь Гомель" маюць намер правесці выпрабаванні двух відаў прэс-падборшчыкаў і іх сертыфікацыю ў КНР. З кампаніямі "Дунцзынь" і "Зумліён" дасягнута дамоўленасць аб пачатку правядзення выпрабаванняў і сертыфікацыі прычэпаў і кормараздатчыкаў холдынга. МАЗ і кампанія "Фаст Груп" дамовіліся аб пачатку работы па вытворчасці ў Беларусі каробак перадач.

Прэзентацыя беларускай прамысловасці на форуме праводзіцца ў КНР упершыню за апошнія гады. Нягледзячы на намаганні абедзвюх краін, прамысловы экспарт Беларусі ў Кітай знізіўся з $66,1 млн у 2012 годзе да $24,3 млн у 2016-м. Дасягнутыя дамоўленасці даюць магчымасць прагназаваць вяртанне прадукцыі МТЗ, БелАЗ, "Бабруйскаграмаша" на кітайскі рынак і павелічэнне аб'ёмаў экспарту ў КНР прадукцыі "Гомсельмаша".

Мерапрыемства арганізавана пасольствам Беларусі ў Кітаі пры падтрымцы народнага ўрада правінцыі Ляанін і Банка развіцця Кітая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі