Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Ліс 2019

Беларусь і Кітай да 2021 года плануюць рэалізаваць 35 сумесных навукова-тэхнічных праектаў

Беларусь і Кітай да 2021 года плануюць рэалізаваць 35 сумесных навукова-тэхнічных праектаў

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай па выніках двух конкурсаў плануюць рэалізаваць у 2019-2020 гадах 35 сумесных навукова-тэхнічных праектаў, з іх 20 ужо фінансуюцца, 15 - заходзяцца на ўзгадненні ў кітайскага боку. Аб гэтым расказаў на адкрыцці II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Вопыт кітайскай палітыкі рэформ і адкрытасці і яго актуальнасць для беларускай мадэлі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця" старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.

Паводле яго слоў, у Беларусі беларуска-кітайскіх навукова-тэхнічных праектаў рэалізуецца ў тры разы больш, чым з любой іншай краінай, прычым з кожным годам колькасць праектаў павялічваецца на чвэрць. "Сумесныя праекты выконваюцца ў галіне мікраэлектронікі, аптычных і лазерных тэхналогій, біятэхналогій, новых матэрыялаў і іншых галінах, - сказаў Аляксандр Шумілін. - У гэтым годзе пачаты праекты па распрацоўцы энергазберагальнага стэнда для выпрабаванняў трансмісій трактароў пры выкананні сельскагаспадарчых работ і стварэнні новага тыпу фотакіруемага фазавага мадулятара для прымянення па такіх глабальных напрамках, як космас і сувязь".

Старшыня ДКНТ таксама адзначыў, што адным з перспектыўных і цікавых праектаў з'яўляецца распрацаваны ў БДУ спадарожнік, запушчаны ў кастрычніку 2018 года ў Кітаі з касмадрома Цзюцюань. Спадарожнік паспяхова выведзены на арбіту вышынёй больш як 500 км над паверхняй Зямлі.

Актывізацыі двухбаковага навукова-тэхнічнага і інавацыйнага ўзаемадзеяння садзейнічае работа профільнай камісіі беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве. Па выніках другога пасяджэння камісіі падпісана праграма беларуска-кітайскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва на 2019-2020 гады. У яе ўвайшлі перспектыўныя стратэгічныя праекты, накіраваныя на развіццё сумеснай інфраструктуры і стварэнне сумесных вытворчасцей. У 2019 годзе па гэтай праграме створаны Вучэбны выпрабавальны цэнтр на базе сумеснага інстытута Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта, вядуцца работы па стварэнні кітайска-беларускага цэнтра па інкубаванні інавацыйных праектаў на базе БНТУ і Шанхайскага ўніверсітэта. Цяпер ідзе будаўніцтва ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" будынка кітайска-беларускага цэнтра супрацоўніцтва ў галіне трансфармацыі навукова-тэхнічных дасягненняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі