Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Жнв 2024

Беларусь і Кітай асудзілі санкцыі як спосаб умяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў

Беларусь і Кітай асудзілі санкцыі як спосаб умяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай асудзілі санкцыі як спосаб умяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў. Аб гэтым гаворыцца ў сумесным камюніке ўрадаў Беларусі і Кітая, што падпісана сёння ў Мінску. Подпісы пад дакументам паставілі прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і прэм'ер Дзяржаўнага савета КНР Лі Цян, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Камюніке вызначае ключавыя напрамкі супрацоўніцтва дзвюх краін: павелічэнне і аптымізацыя гандлю, прамысловая кааперацыя (асабліва ў фармацэўтыцы, энергетыцы, гандлі прамежкавымі таварамі), развіццё ІКТ, тэхніка-эканамічная і крэдытная дапамога, развіццё ўзаемазвязанай транспартнай сеткі, навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі электроннай камерцыі, фінансаў, культуры, адукацыі і спорту.

У дакуменце таксама асуджаецца аднабаковае прымяненне прымусовых мер як спосабу ўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў. Выказана прыхільнасць да забеспячэння міжнароднай бяспекі і глабальнага развіцця, у тым ліку супрацоўніцтва ў сферы абароны, юстыцыі, праваахоўнай дзейнасці, а таксама праз умацаванне ўзаемадзеяння ў рамках ААН, ШАС і БРІКС. Камюніке адстойвае непахіснасць вынікаў Другой сусветнай вайны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі