13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай абмяркуюць планы ваеннага супрацоўніцтва на 2017 год у ходзе рабочага візіту дэлегацыі Узброеных Сіл Беларусі ў КНР, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінабароны.
Рабочы візіт дэлегацыі Узброеных Сіл у Кітай праходзіць 13-15 снежня. Беларускую дэлегацыю ў Пекіне ўзначальвае начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёр Алег Воінаў.
Беларускія і кітайскія калегі абмяркуюць пытанні развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва і планавання сумесных мерапрыемстваў, адзначылі ў Мінабароны.