6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Казахстан зацікаўлены ў развіцці новых напрамкаў кааперацыйнага супрацоўніцтва. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства прамысловасці Алег Слепчанка.
У Мінпраме 6 красавіка прайшла сустрэча міністра прамысловасці Пятра Пархомчыка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі Аскарам Бейсенбаевым. Бакі абмеркавалі бягучы стан спраў у галіне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама перспектыўныя напрамкі ў гэтай сферы. У прыватнасці, пацверджана ўзаемная зацікаўленасць і гатоўнасць да рэалізацыі ў поўным аб'ёме як бягучых праектаў, так і ў развіцці новых напрамкаў кааперацыйнага супрацоўніцтва.
Пётр Пархомчык выказаў упэўненасць у далейшым развіцці супрацоўніцтва паміж дзвюма рэспублікамі, а таксама пацвердзіў гатоўнасць наведаць Казахстан.