Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Крс 2016

Беларусь і Казахстан разгледзяць магчымасць рэалізацыі сумеснага праекта ў сферы ДПП

7 красавіка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь і Казахстан разгледзяць магчымасць рэалізацыі сумеснага праекта ў сферы дзяржаўна-прыватнага партнёрства (ДПП), заявіў сёння журналістам першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Забароўскі перад пачаткам навучальнага семінара па дзяржаўна-прыватным партнёрстве "Рэгуляванне развіцця ДПП" (на прыкладзе вопыту Казахстана), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сёння бачым, што на еўразійскай пляцоўцы можам аб'яднаць намаганні Казахстана і Беларусі для таго, каб сумесныя праекты, у тым ліку інфраструктурныя, рэалізоўваць на прынцыпах дзяржаўна-прыватнага партнёрства", - адзначыў Аляксандр Забароўскі. Паводле яго слоў, у час семінара казахстанскія калегі падзеляцца сваім вопытам развіцця дзяржаўна-прыватнага партнёрства.

Аляксандр Забароўскі канстатаваў, што праекты ў Еўразійскім эканамічным саюзе становяцца ўсё больш цікавымі для інвестараў з трэціх краін. Таму другая частка семінара будзе прысвечана ўкараненню сістэмы праектнага менеджменту міжнароднай інфраструктурнай платформы ў практыку работы з праектамі ДПП, у тым ліку рэгіянальнымі. "Мы прэзентуем нашы магчымасці праз гэту платформу ўсяму свету", - падкрэсліў першы намеснік міністра.

Адносна актыўнасці інвестараў у рэалізацыі першых праектаў ДПП у Беларусі Аляксандр Забароўскі адзначыў, што працэс прыняцця інвестыцыйных рашэнняў ніколі не быў простым, таму буйныя праекты абавязкова будуць з удзелам партнёраў з-за мяжы. "Але ніводны замежны партнёр не прыйдзе на рынак без разумення, хто будзе мясцовым партнёрам. Нават калі вялікая замежная кампанія прыходзіць на беларускі рынак, яна шукае партнёра ў краіне. Гэта падцягвае наш бізнес быць канкурэнтаздольным не толькі на рэгіянальным узроўні, але і глабальна", - растлумачыў ён.

Аляксандр Забароўскі лічыць, што сёння самае галоўнае - даць бізнесу інструмент рэалізацыі праектаў ДПП. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Беларусь выкарыстоўвае пакрокавы падыход. "Нам трэба некалькі паспяховых гісторый. Гэта задача, якую мы перад сабой ставім. Мы хацелі б, каб першыя праекты былі рэалізаваны пакрокава і прымальна для бакоў", - падагульніў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі