Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Лют 2018

Беларусь і Грузія будуць развіваць супрацоўніцтва ў сферы гандлю, АПК і турызму

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Грузія будуць развіваць супрацоўніцтва ў сферы гандлю, АПК і турызму. Аб гэтым заявіў 31 студзеня журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы пасля пасяджэння міжурадавай беларуска-грузінскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошнія два гады вельмі дынамічна развіваюцца гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі і Грузіі, наша супрацоўніцтва ў гуманітарнай, культурнай сферы, у галіне турызму. Сур'ёзныя падыходы выпрацаваны па ўсіх напрамках - ад гандлю да стварэння сумесных вытворчасцей і рабочых месц у такіх галінах, як машынабудаванне, вытворчасць ліфтавага абсталявання. У Грузіі развіваецца сумесная вытворчасць ліфтаў: 22 ліфты ўжо зманціравана, у 2018 годзе мы ставім задачу вырабіць больш за 200, а затым арганізаваць вытворчасць да 2 тыс. ліфтаў на тэрыторыі Грузіі. Ёсць зрухі ў галіне аховы здароўя. Мы ўдзячны нашым калегам з Грузіі за супрацоўніцтва ў сферы фармацыі, атрыманне новых лекавых форм. Мы вызначылі і тое, як будзем развіваць супрацоўніцтва ў аграрным сектары", - расказаў Міхаіл Русы.

Ён адзначыў важнасць супрацоўніцтва ў сферы турызму. "З мэтай развіцця турызму па абодвух напрамках неабходна разгледзець пытанне арганізацыі новых авіямаршрутаў", - сказаў віцэ-прэм'ер. Разам з тым ён звярнуў увагу на пытанні лагістыкі, у сувязі з чым міністэрствам транспарту дзвюх дзяржаў даручана вывучыць тыя маршруты, па якіх дастаўляюцца тавары, а таксама новыя напрамкі "для таго, каб і працаваць на Грузію, і з пляцоўкі Грузіі прасоўваць тавары сумеснай вытворчасці ў трэція краіны". "Акрамя таго, для папулярызацыі нашых тавараў мы выбралі такі напрамак, як стварэнне беларускіх гандлёвых сетак у Тбілісі і іншых гарадах. Мы сёння прынялі рашэнне, дадзена даручэнне нашым мясцовым органам улады, каб аналагічныя сеткі ў бліжэйшы час былі створаны ў Беларусі. Беларусы таксама павінны мець доступ да грузінскіх тавараў", - дадаў віцэ-прэм'ер. У сакавіку ў Тбілісі пройдзе бізнес-форум, які таксама пасадзейнічае развіццю супрацоўніцтва па ўсіх напрамках.

"Перад намі стаіць задача ў самыя кароткія тэрміны, як мяркуецца, да 2020 года, выйсці на тавараабарот у памеры $200 млн. Нам трэба сур'ёзна папрацаваць, каб дасягнуць гэтага выніку", - падкрэсліў Міхаіл Русы.

Першы віцэ-прэм'ер-міністр - міністр эканомікі і ўстойлівага развіцця Грузіі Дзмітрый Кумсішвілі адзначыў, што ў час пасяджэння ўдалося абмеркаваць самыя розныя напрамкі супрацоўніцтва. "Гэта і інавацыі, і транспарт, і гандаль, турызм, індустрыяльны і аграрны напрамкі, культура, ахова здароўя, міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне. Будуць адкрывацца сумесныя прадпрыемствы, адно з іх - па вытворчасці ліфтаў - ужо адкрылася ў Грузіі. Важна сумесна ствараць новыя рабочыя месцы, прадастаўляць новыя магчымасці прыватнаму сектару для развіцця тых напрамкаў, якія актуальныя для нашых краін", - сказаў першы віцэ-прэм'ер-міністр.

31 студзеня былі падпісаны пратакол чацвёртага пасяджэння міжурадавай беларуска-грузінскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, пратакол трэцяга сумеснага пасяджэння міжведамаснай рабочай групы па пытаннях развіцця гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння Беларусі і Грузіі, а таксама праграма на 2018-2019 гады па выкананні пагаднення паміж Мінскім абласным выканаўчым камітэтам і адміністрацыяй дзяржаўнага ўпаўнаважанага - губернатара Кахетыі аб гандлёва-эканамічным і сацыяльна-культурным супрацоўніцтве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі