4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Грэцыя зацікаўлены ў інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва дзелавых колаў. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы першага намесніка міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Грэцыі ў Беларусі (па сумяшчальніцтве) Андрэасам Фрыганасам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт Мінэканомікі.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння Беларусі з Грэцыяй, стан і перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.
Асаблівая ўвага ў рамках абмеркаванняў была ўдзелена неабходнасці інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва дзелавых колаў Беларусі і Грэцыі, а таксама канкрэтных задач у сферы турызму, транспартных паслуг і візавага рэжыму паміж краінамі.