Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Жнв 2018

Беларусь і Францыя правядуць восенню ў Мінску сумесны бізнес-форум

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-французскі бізнес-форум пройдзе восенню з Мінску. Пытанні яго арганізацыі абмяркоўваліся на сустрэчы пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі з намеснікам дырэктара Дэпартамента кантынентальнай Еўропы МЗС Францыі Нікаля дэ Лакостам, паведамілі БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі.

Дыпламаты ўзгаднілі парадак правядзення восенню ў беларускай сталіцы трэцяга пасяджэння сумеснай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, абмеркавалі праект парадку дня. Дасягнуты дамоўленасці аб арганізацыі ў гэты ж час пятага беларуска-французскага бізнес-форуму, заключэнні пагадненняў паміж Асацыяцыяй прадпрымальнікаў Францыі і Нацыянальным цэнтрам маркетынгу пры МЗС Беларусі, а таксама ў галіне транспарту.

Павел Латушка і Нікаля дэ Лакост абмеркавалі падыходы да правядзення чарговых пасяджэнняў беларуска-французскіх рабочых груп у галіне турызму і па ахове навакольнага асяроддзя. Французскі дыпламат пазітыўна ацаніў падаўжэнне Беларуссю тэрміну бязвізавага знаходжання замежных грамадзян да 30 дзён.

Бакі таксама выказалі зацікаўленасць прадоўжыць узаемадзеянне па падрыхтоўцы да падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне вышэйшай адукацыі паміж дзвюма краінамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі