10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Эквадоры Ігар Палуян на сустрэчы з выканаўчым дырэктарам Гандлёвай палаты г. Кіта Бернхардам Грысбахам абмеркаваў магчымасці нарошчвання тавараабароту, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
Размова таксама ішла аб арганізацыі прамых паставак эквадорскіх тавараў у Беларусь і беларускіх тавараў у Эквадор, аб абмене візітамі дзелавых колаў дзвюх краін.
Асаблівую ўвагу субяседнікі ўдзялілі наладжванню кантактаў Беларускай гандлёва-прамысловай палаты з Гандлёвай палатай Кіта.