20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Эквадоры Ігар Палуян абмеркаваў са старшынёй Камітэта прадпрымальнікаў, старшынёй Палаты прамысловасці і вытворчасці Эквадора Рычардам Марцінесам Альварада перспектывы стварэння сумесных беларуска-эквадорскіх прадпрыемстваў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"У час сустрэчы бакі абмеркавалі развіццё гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага двухбаковага супрацоўніцтва, вытворчай кааперацыі, а таксама перспектывы стварэння сумесных беларуска-эквадорскіх прадпрыемстваў па зборцы беларускай аўтамабільнай і трактарнай тэхнікі, перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, рыбы і морапрадуктаў", - расказалі ў прэс-службе ведамства.
Асаблівая ўвага была ўдзелена наладжванню прамых кантактаў і супрацоўніцтва паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Палатай прамысловасці і вытворчасці Эквадора, а таксама арганізацыі ў 2017 годзе абмену візітамі дэлегацый дзелавых колаў дзвюх краін.
На перагаворах беларускі дыпламат таксама прадставіў прамысловы, тэхналагічны і экспартны патэнцыял краіны.