Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Врс 2016

Беларусь і Чылі абмяркоўваюць перспектывы супрацоўніцтва ў гандлёвай і інвестыцыйнай сферах

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Чылі абмяркоўваюць перспектывы супрацоўніцтва ў гандлёвай і інвестыцыйнай сферах. Аб гэтым ішла размова ў час кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў па гандлёва-эканамічных пытаннях, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў дырэктар дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Раман Собалеў, чылійскую - генеральны дырэктар галоўнага ўпраўлення міжнародных эканамічных сувязей Міністэрства замежных спраў Чылі, намеснік міністра гандлю Андрэс Рэбальеда.

"У час кансультацый абмеркаваны стан двухбаковага гандлю, вопыт дзвюх краін у пытаннях пашырэння экспарту, перспектывы супрацоўніцтва ў гандлёвай і інвестыцыйнай сферах. Чылійскі бок праявіў інтарэс да супрацоўніцтва з Беларуссю, у тым ліку ў кантэксце членства нашай краіны ў ЕАЭС. У сваю чаргу, беларускі бок выказаў зацікаўленасць у пастаўках на чылійскі рынак беларускай тэхнікі і ўдзеле ў працэдурах дзяржзакупак", - расказалі ў знешнепалітычным ведамстве.

Па выніках сустрэчы быў падпісаны мемарандум паміж дэпартаментам знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Беларусі і галоўным упраўленнем міжнародных эканамічных сувязей МЗС Чылі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі