8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Башкортастан зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў сферы зямельна-маёмасных адносін. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрыя Матусевіча з міністрам зямельных і маёмасных адносін Башкортастана Наталляй Палянскай, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт камітэта.
Дзмітрый Матусевіч расказаў аб задачах і прыярытэтных напрамках дзейнасці Дзяржкаммаёмасці, азнаёміў з праектамі, якія ажыццяўляюцца ў апошнія гады, і планамі на перспектыву. "Беларусь адкрыта для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па розных напрамках, у тым ліку ў сферы зямельна-маёмасных адносін. Перакананы, што абмен вопытам паміж нашымі ведамствамі будзе садзейнічаць развіццю гэтай галіны", - падкрэсліў старшыня камітэта.
Наталля Палянская ў сваю чаргу адзначыла, што гэты візіт важны не толькі з практычнага, але і з пазнавальнага пункту гледжання. "Беларусь з'яўляецца для нас дружалюбнай краінай. Мы зацікаўлены ў беларускім вопыце фарміравання і правядзення адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне зямельных і маёмасных адносін, а таксама ў сферы функцыянавання сістэмы ўліку дзяржаўнай маёмасці і кантролю за яе выкарыстаннем", - сказала міністр.
Таксама на перагаворах прадстаўнікі падпарадкаваных Дзяржкаммаёмасці арганізацый расказалі аб дзяржаўнай рэгістрацыі і тэхнічнай інвентарызацыі аб'ектаў нерухомай маёмасці, інавацыйных падыходах у інвестыцыйнай дзейнасці і лічбавым развіцці рэгіёнаў, лічбавізацыі працэсаў рэгістрацыі і ўліку нерухомай маёмасці, напрамках развіцця геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці.
Бакі дамовіліся ўмацоўваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва.