28 лістапада, Баку /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Азербайджан плануюць выйсці на ўзровень тавараабароту $700 млн. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ ў час візіту ў Азербайджан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы не ўтойваем, што апошнія гады ў сувязі з сусветным крызісам мы праселі ў нашым гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Сёння дамовіліся аб тым, што ў будучым годзе мы можам дасягнуць тавараабароту ў памеры $700 млн. А гэта амаль у два разы больш, чым у самым паспяховым годзе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі ёсць шмат незадзейнічаных рэзерваў. У прыватнасці, Беларусь гатова развіваць з Азербайджанам узаемадзеянне ў сферы сельскай гаспадаркі, будуючы самыя сучасныя прадпрыемствы і больш шырока прадстаўляючы тавары на рынку.