Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Ліс 2016

Беларусь і Аўстрыя аднавілі работу ўсіх інстытуцыянальных механізмаў эканамічнага ўзаемадзеяння

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Аўстрыя аднавілі работу ўсіх інстытуцыянальных механізмаў эканамічнага ўзаемадзеяння. Аб гэтым заявіла намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына сёння на 13-м пасяджэнні беларуска-аўстрыйскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Алена Купчына падкрэсліла, што беларуска-аўстрыйскае супрацоўніцтва дынамічна і канструктыўна развіваецца апошнія гады ў розных сферах, у тым ліку ў палітыцы і эканоміцы. "Прыемна адзначыць, што мы з аўстрыйскімі партнёрамі аднавілі работу ўсіх інстытуцыянальных механізмаў эканамічнага ўзаемадзеяння паміж намі, якія па тых ці іншых прычынах, у асноўным палітычных, не працавалі некаторы час", - сказала намеснік міністра.

Яна таксама адзначыла, што пасяджэнне міжурадавай камісіі праходзіць адначасова з беларуска-аўстрыйскім бізнес-форумам. Інтарэс да ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве праявілі больш за сто беларускіх кампаній, а таксама каля 25 аўстрыйскіх.

У сваю чаргу генеральны дырэктар па знешнеэканамічных сувязях Федэральнага міністэрства навукі, даследаванняў і эканомікі Франц Весіг адзначыў, што Аўстрыя мае вялікі інтарэс у супрацоўніцтве з Беларуссю. "Мы спрабуем у рамках Еўрапейскага саюза падымаць наш голас за Беларусь і самым лепшым чынам яе падтрымліваць", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі