10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Ангола маюць намер развіваць прамысловую кааперацыю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Цяпер у Анголе з рабочым візітам знаходзіцца намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў. Сёння адбылася яго сустрэча з міністрам замежных зносін Анголы Джорджам Рэбелу Пінту Шыкоці, а таксама міністрам сельскай гаспадаркі і кіраўніцтвам Гандлёва-прамысловай палаты Анголы. Акрамя таго, прайшлі кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін па пытаннях парадку дня.
Як растлумачылі ў прэс-службе, на сустрэчах абмяркоўваліся перспектывы павелічэння двухбаковага тавараабароту, магчымасці развіцця супрацоўніцтва ў розных сферах, уключаючы сельскую гаспадарку, адукацыю, прамысловую кааперацыю.
Візіт Валянціна Рыбакова ў Анголу прадоўжыцца да 11 жніўня.