Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Врс 2019

Беларусь і ААЭ зацікаўлены ў сумесных праектах у банкаўскай сферы, АПК, будаўніцтве

Беларусь і ААЭ зацікаўлены ў сумесных праектах у банкаўскай сферы, АПК, будаўніцтве

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектыўныя сумесныя праекты ў банкаўскай сферы, аграпрамысловым комплексе, будаўніцтве, энергетыцы і дрэваапрацоўцы абмеркаваны на сустрэчы першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына з прадстаўнікамі дзелавых колаў Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Паводле слоў Аляксандра Турчына, краінам і бізнес-супольнасці ёсць што прапанаваць адзін аднаму. Выгаднае размяшчэнне Беларусі і членства ў ЕАЭС дае магчымасць разглядаць яе ў якасці эфектыўнага экспартнага канала ў Расію і Заходнюю Еўропу. ААЭ ў сваю чаргу з'яўляюцца варотамі на рынкі краін Азіі і Афрыкі. "Мы пацвярджаем інтарэс да супрацоўніцтва па такіх напрамках, як банкі і фінансы, нафтаперапрацоўка і нафтаздабыча, энергетыка, сельская гаспадарка і харчаванне, вытворчасць кармоў, будаўніцтва і дрэваапрацоўка", - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер.

Сярод перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння - вытворчасць прадуктаў харчавання з магчымасцю экспарту ў ААЭ, разгляд аднаго з эмірацкіх банкаў у якасці акцыянера або партнёра для беларускіх фінансавых устаноў, стварэнне мэблевай вытворчасці.

"Упэўнены, гэта першая, але далёка не апошняя наша сустрэча. Мне здаецца, у ходзе перагавораў мы выйдзем і на іншыя тэмы магчымага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, - адзначыў Аляксандр Турчын. - Любыя вашы прапановы і пажаданні будуць уважліва і сур'ёзна разгледжаны. Думаю, мы знойдзем магчымасць іх усе рэалізаваць".

Кіраўнік дэлегацыі Абу Ала аль-Нуэймі ў сваю чаргу запэўніў, што краіны будуць актыўна працаваць над тым, каб нарасціць аб'ём узаемнага тавараабароту.

У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі ўрада ААЭ і вядомых кампаній, сярод якіх Elite Agro, First Abu Dhabi Bank, Senaat General Holding Corporation, International Holdings Company.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі