Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Стд 2018

"Белая Русь" хоча ўзяць пад патранаж малы і сярэдні бізнес для развіцця народнага прадпрымальніцтва

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" хоча ўзяць пад патранаж малы і сярэдні бізнес, каб стварыць дадатковыя ўмовы для развіцця народнага прадпрымальніцтва. Аб гэтым заявіў сёння старшыня РГА "Белая Русь" Аляксандр Радзькоў на III з'ездзе грамадскага аб'яднання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З'яўленню новых надзейных партнёраў дзяржавы ў прыватным сектары будзе садзейнічаць грамадскі патранаж "Белай Руссю" малога і сярэдняга бізнесу. Гэта работа дасць магчымасць стварыць дадатковыя ўмовы для развіцця народнага прадпрымальніцтва, заняць прадпрыемлівую моладзь і захаваць жывы актыў у краіне", - лічыць Аляксандр Радзькоў.

У гэтым напрамку, на яго думку, стаўку неабходна рабіць на спецыялістаў, якія атрымалі вопыт інавацыйнай дзейнасці. Лідар "Белай Русі" прывёў у прыклад удзел членаў грамадскага аб'яднання ў рэалізацыі інавацыйных праграм па мадэрнізацыі дрэваапрацоўкі. "Там людзі набылі навыкі работы, укаранення, пошукаў рынкаў. Тых, хто сябе праявіў, на наш погляд, трэба прыцягваць да бізнесу: яны разумныя і ўжо вопытныя", - адзначыў старшыня РГА.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі